Цапкала прадказвае візавыя санкцыі для тых, хто маніпулюе подпісамі выбаршчыкаў

Валерый Цапкала / Facebook
Валерый Цапкала / Facebook

Ініцыятыўная група Валерыя Цапкалы збіраецца прыцягнуць да адказнасьці тых, хто дапусціў маніпуляцыі з подпісамі за яго вылучэнне ў прэзідэнты Беларусі. Намаганні штаба цяпер накіраваныя на тое, каб высветліць дэталі і запусціць "прававы працэс".

"Мы спрабуем атрымаць усе неабходныя юрыдычныя дадзеныя ў дачыненні да таго, хто займаецца маніпуляцыяй. Будзем перадаваць гэта ў суд. Будзем апеляцыю падаваць у Вярхоўны суд. Будзем перадаваць апеляцыю ў Міжнародны суд па правах чалавека.

Людзі — усе, якія займаюцца супрацьпраўнай дзейнасцю, будуць зафіксаваныя. Іх імёны будуць вядомыя. Ім наўрад ці дазволяць ўезд у краіны Еўрасаюза, у Злучаныя штаты Амерыкі, можа быць і ў шэраг іншых краін", — заявіў Цапкала падчас стрыма увечары 5 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі