Вы тут

Цапкала — пра заяву, якую атрымалі ў МУС: хтосьці фекалій у рот набраў і плюнуў

Валерый Цапкала / Еўрарадыё

Валерый Цапкала выказаўся пра даследчую праверку, якую праводзіць МУС па заяве бізнесмена з Турцыі Седата Ігдзеджы. 1 ліпеня падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску палітык сказаў, што да яго ў гэтай справе яшчэ не звярталіся праваахоўнікі.

"Поўнае трызненне, нават каментаваць не хочацца, — гаварыў Цапкала. — Я не разумею, што яны будуць правяраць... Там такое трызненне. Нібыта хтосьці фекалій у рот набраў і плюнуў. Вось такое ў мяне стварылася ўражанне".

МУС Беларусі паведаміў, што правярае "супрацьпраўную дзейнасць" экс-кіраўніка Парка высокіх тэхналогій, патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты 29 чэрвеня. Сярод прэтэнзій бізнесмена — шантаж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.