Бюро кантактнай работы з наркаманамі адкрыюць у Салігорску

Міжнародная дабрачынная грамадская арганізацыя "TOS Вайсрусланд" сёлета плануе адкрыць бюро кантактнай работы з наркаманамі ў Салігорску.

Яе рэабілітацыйны цэнтр "Вылечванне і аднаўленне" ўжо восем гадоў дзейнічае ў пасёлку Астроўчыцы Светлагорскага раёну. Як паведаміў кіраўнік кантактнай работы рэабілітацыйнага цэнтра Дзмітрый Касякоў, арганізацыя ўжо ўнесла неабходныя змены ў статут, наладзіла сувязі з уладамі Салігорску.


Паводле яго слоў, за сем гадоў у рэабілітацыйным цэнтры паспяхова прайшлі курс 75 чалавек, 30% былых наркаманаў знятыя з уліку, каля 90% вылечаных становяцца членамі "TOS Вайсрусланд".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі