Бюджэт "Саюзнай дзяржавы" на 2018 год складзе амаль 7 мільярдаў расійскіх рублёў

Бюджэт "Саюзнай дзяржавы" на 2018 год складзе амаль 7 мільярдаў расійскіх рублёў

Амаль 7 мільярдаў расійскіх рублёў складзе бюджэт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі на 2018 год. Гэта было вырашана на чарговым пасяджэнні Саюзнага Саўміна, якое прайшло 8 снежня ў Гомелі, перадае тэлеканал СТВ

На парадак дня пасяджэння было вынесена больш за 20 пытанняў. Кіраўнік беларускага ўрада Андрэй Кабякоў заявіў, што сёлета адзначаецца "добрая дынаміка па росце таваразвароту". Да канца 2017 года, па яго словах, будуць дасягнутыя паказчыкі 2010 года — 28 мільярдаў долараў. Пры гэтым ён дадаў, што ў найлепшыя часы тавараабарот паміж Беларусю і Расіяй дасягаў 40 мільярдаў долараў і больш. 

Між тым, на цяперашні час у Расію забароненыя пастаўкі сямі беларускіх прадпрыемстваў, а яшчэ 17 — абмежаваныя. Але неўзабаве такія мяса-малочныя праблемы ва ўзаемным гандлі мусяць знікнуць. "Прадугледжваецца выпрацоўка сумесных мер па скарачэнні бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі", — паведаміў Кабякоў.

Пра тое, куды пойдуць грошы з бюджэту так званай Саюзнай дзяржавы, распавёў расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў: "Грошы гэтыя будуць накіраваныя на фундаментальныя даследаванні, на НДВКП, развіццё прамысловасці, энергетыкі, будаўніцтва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі