Экс-сілавікі: за час выбараў і пасля іх з МУС звольнілася больш за 1000 чалавек

Экс-сілавікі: за час выбараў і пасля іх з МУС звольнілася больш за 1000 чалавек

У трэцім квартале 2020 года (з ліпеня па верасень) з МУС, нібыта, звольніліся 1074 чалавекі. Гэта 51,4% ад агульнай колькасці супрацоўнікаў, якія звольніліся з органаў за 9 месяцаў мінулага года (агулам 2091). 

Такую лічбу называе ў сваім ТГ-канале каманда экс-сілавікоў. Яна спасылаецца на дакумент з грыфам "ДСП" (для службовага карыстання), які нібыта склаў начальнік упраўлення каардынацыі і ўзаемадзеяння падраздзяленняў кадраў і ідэалагічнай работы МУС палкоўнік міліцыі Аляксандр Фёдаравіч Мазур. У дакуменце падаецца аналітычны агляд стану кадраў і працы з кадрамі ў сістэме МУС за 9 месяцаў 2020 г.

Таксама ў ім даецца штатная колькасць атэставаных супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Па стане на 1 кастрычніка яна склала 46 128 чалавек без уліку грамадзянскага персаналу і вайскоўцаў тэрміновай службы ўнутраных войскаў.

Напрыклад, у падраздзяленнях па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі налічваецца 550 супрацоўнікаў, у ГУБАЗіКу — 360, у Дэпартаменце аховы — 11 505. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі