Экс-сілавікі "злілі" ліст кіраўніка МУС: чаму пратэстоўцам штрафы, а не арышт?

Экс-сілавікі "злілі" ліст кіраўніка МУС: чаму пратэстоўцам штрафы, а не арышт?

Ініцыятыва экс-сілавікоў апублікавала ліст міністра ўнутраных спраў Беларусі Івана Кубракова. Дакумент з просьбай паўплываць на рашэнні судоў Мінскай вобласці адрасаваны дзяржсакратарыяту Саўбеза нашай краіны. Чым незадаволены міністр? Тым, што калі суды сталіцы ў асноўным адпраўлялі пратэстоўцаў за краты пад адміністрацыйны арышт, то суды Жодзіна, Чэрвеня, Слуцка, Беразіно пераважна штрафавалі. У лісце прыводзіцца статыстыка: у адносінах затрыманых 1 лістапада на Міншчыне прысуджана 83 штрафы і 1 арышт, у Мінску — 66 арыштаў і 5 штрафаў.

Аўтар ліста піша, што "падобная практыка, на думку ГУУС Мінгарвыканкама, вядзе да фармавання пачуцця беспакаранасці і не садзейнічае зніжэнню пратэстнай актыўнасці". Дзяржсакратарыят Саўбеза просяць "аказаць садзеянне ў забеспячэнні прынцыпаў сувымернасці пакарання адносна здзейсненых супрацьпраўных дзеянняў". І не важна, што гэта ўмяшанне ў дзейнасць судовай сістэмы?

У МУС ліст назвалі "фэйкам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі