Б'ёрндален выйграў індывідуальную гонку, лепшы беларус на 23-м месцы

У Эстэрсундзе праходзіць першы этап Кубка свету па біятлоне. 2 снежня прайшла індывідуальная гонка на 20 кіламетраў у мужчын. Яе ўпэўнена выйграў легендарны біятланіст Оле-Эйнар Б'ёрндален — 50.14.15. Усе чатыры агнявыя рубяжы ён прайшоў без промахаў. На другім месцы немец Сімон Шэмп (+27,1; 1 промах), на трэцім — Аляксей Волкаў з Расіі (+38,2, без промахаў).

Беларус Уладзімір Чапелін дапусціў 2 промахі на другім агнявым рубяжы і не змог зачапіцца за дзясятку лепшых, ён толькі 23-ці (+3.31,5). Дзмітрый Дзюжаў з 3 промахамі заняў 25 месца, Юрый Лядаў — 68-е (4 промахі), Сяргей Бачарнікаў — 87-е (6 промахаў).

3 снежня пройдзе індывідуальная гонка ў жанчын, пачатак у 19.15.

Фота: ria.ru