Б’ёрндален — Домрачавай: Віншуем цябе, мама! Мы ганарымся табой

Славуты нарвежскі біятланіст Уле Эйнар Б’ёрндален кранальна павіншаваў сваю жонку Дар’ю Домрачаву з сярэбраным медалём у гонцы пераследу на чэмпіянаце свету, які праходзіць у аўстрыйскім Хохфільцэне.

“Віншуем цябе, мама! Мы ганарымся табой! Ксенія і Уле”, — напісаў Б’ёрндален ад імя сябе і дачкі Ксеніі, якую Дар’я Домрачава нарадзіла ў кастрычніку.

Гэта першы медаль, заваяваны Домрачавай пасля вяртання ў спорт.

Дарэчы, сёння ў Нарвегіі адзначаецца Дзень мамы, таму такое віншаванне ад Б’ёрндалена было невыпадковым.