Былыя The Smiths не любяць прэм'ер-міністра Брытаніі

Кэмеран неаднойчы публічна прызнаваўся ў глыбокай павазе да The Smiths, што, чамусьці, пачало раздражняць Мара. “Хопіць сцвярджаць, што вы любіце The Smiths, не, вы іх не любіце”, - напісаў Мар у Твітэры. І дадаў: “Я забараняю вам іх любіць”.

Чаму Мар сам так не любіць Кэмерна, ён не растлумачыў. Але, відаць, усе ранейшыя ўдзельнікі гурта не надта шануюць брытанскіх кансерватараў. Напрыклад, у сваім дэбютным альбоме 1988 года былы саліст каманды Морысі (Morrissey) напісаў песню "Margaret on the Guillotine", скіраваную супраць Маргарэт Тэтчар. Назва песні кажа сама за сябе.

Фота: www.captainsdead.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі