Былы рэктар БДУ працуе на "кітайскім фронце"

Былы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Васіль Стражаў будзе працаваць кіраўніком Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя, які раней ачольваў на грамадскіх пачатках. Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", з новага навучальнага года Стражаў таксама будзе чытаць лекцыі на фізічным факультэце БДУ.
Нагадаем, Васіль Стражаў адпрацаваў на чале галоўнага ВНУ краіны пяць гадоў. Сярод прычынаў яго нядаўняй адстаўкі называюць яго ўзрост - у наступным годзе Стражаву споўніцца 65 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі