Былы прэзідэнт Генасамблеі ААН арыштаваны за хабар

Былы прэзідэнт Генасамблеі ААН арыштаваны за хабар

Былы прэзідэнт Генеральнай Асамблеі ААН Джон Эш быў арыштаваны ў аўторак па абвінавачанні ў атрыманні болей як мільёну долараў у якасці хабару ад кітайскага магната і іншых бізнэсменаў. Узамен на гэтыя ўзнагароджанні Эш абяцаў ім дапамогу ў атрыманні выгадных інвестыцый і дзяржаўных кантрактаў, перадае ВВС.

Эш выкарыстоўваў свае пасады ў ААН, каб прыняць дакумент у падтрымку праекта ў Макаа, які распрацоўваў кітайскі мільярдэр Нг Лап Сэн, лічыць следства.

Па гэтай карупцыйнай справе арыштавана шэсць чалавек, якія, мяркуецца, цягам трох год удзельнічалі ў маштабнай злачыннай схеме.

На атрыманыя грошы Эш аплачваў паездку ў Новы Арлеан для сваёй сям’і, а таксама пабудаваў баскетбольнае поле ў сваім доме ў Нью-Йорку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі