Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр перайшоў у каталіцтва

Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр перайшоў з англіканцтва ў каталіцтва, паведамляе BBC. Яго жонка Шэры Блэр і дзеці ўжо з'яўляюцца каталікамі.
Пераход у каталіцтва быў здзейснены падчас службы архібіскупа Вестмінстэрскага, які ўзначальвае Каталіцкую царкву Англіі і Ўэльса. Раней Блэр прайшоў адмысловую праграму падрыхтоўкі да пераходу ў каталіцтва.

У адной з апошніх паездак у статусе прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Блэр сустракаўся з Папам Рымскім Бенедыктам XVI у Ватыкане. Англіканская царква падобная да Рыма-каталіцкай, але аспрэчвае Папу Рымскага як Кіраўніка Царквы. Сваім духоўным лідэрам яна прызнае Архібіскупа Кентэрберыйскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі