Былую настаўніцу асудзілі на 4 гады калоніі за здымкі расійскай тэхнікі

Ірына Абдукерына / "Белсат"

Гомельскі абласны суд прысудзіў былой настаўніцы з Хойнікаў Ірыне Абдукерынай чатыры гады калоніі агулььнага рэжыму і штраф у 3200 рублёў (100 базавых велічыняў), паведамляюць праваабаронцы. Прысуд агучыў Руслан Царук.

Жанчыну затрымалі яшчэ 5 красавіка, з таго часу яна была пад вартай. Абвінавачанне ёй выставілі адразу па некалькіх крымінальных артыкулах: садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь і распальванне варожасці.

Уся "віна" Абдукерынай была ў тым. што яна зняла на відэа перамяшчэнне калоны расійскай ваеннай тэхнікі, а потым адправіла запіс у тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн", які ўлады назвалі "экстрэмісцкім". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.