Вы тут

Былому памочніку пракурора Яўгену Бабаку далі яшчэ 15 сутак арышту

Яўген Бабак / TUT.by

Былому памочніку пракурора Яўгену Бабаку далі яшчэ 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе @tutby_official. Яго аднакамернікі кажуць, што новы пратакол склалі за нейкую інфармацыю, знойдзеную ў яго тэлефоне ("рэпост або каментар, або захаваная карцінка"). Паводле іх слоў, Бабак быў упэўнены, што яму дададуць суткі арышту. Судовае пасяджэнне прайшло ў анлайн-фармаце.

"Яўген настроены бадзёра, новыя суткі ўспрыняў па-філасофску", — кажуць аднакамернікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.