Былога міністра лясной гаспадаркі Беларусі пачнуць судзіць 8 снежня

Віталь Дрожжа / tvr.by

Былога міністра лясной гаспадаркі Беларусі Віталя Дрожжу пачнуць судзіць 8 снежня. Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару. Дрожжу пагражае ад 5 да 15 гадоў зняволення. Крымінальную справу будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд (суддзя — Анастасія Папко).

Гендырэктара Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры” Віталя Дрожжу Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністрам лясной гаспадаркі ў красавіку 2018-га. У красавіку 2022-га з'явілася неафіцыйная інфармацыя пра затрыманне міністра. А ў траўні яго звольнілі "ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе". Падрабязнасці не паведамляліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.