Былога галоўнага архітэктара Мінска выпусцілі пад заклад

Былога галоўнага архітэктара Мінска выпусцілі пад заклад

Былога галоўнага архітэктара Мінска Паўла Лучыновіча адпусцілі з-пад варты пад заклад, піша TUT.by са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

2 верасня чыноўніка, якога падазраюць у хабары, даставілі з СІЗА ў 5-ю гарадскую клініку. У яго паралізавала ніжнюю частку цела, дактары паставілі інфекцыйны дыягназ. 12 верасня яму змянілі меру стрымання на заклад.

Лучыновіча затрымалі 16 сакавіка 2019 года. Паводле звестак праваахоўнікаў, затрыманне адбылося, калі чыноўнік браў хабар у 4000 долараў у прадпрымальніка. Другі эпізод, які фігуруе ў яго справе, — шампанскае і прысмакі, атрыманыя перад Новым годам ад прадстаўніка камерцыйнай кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі