Былая пензенская пустэльніца расказала, чаму яны хаваліся пад зямлёй

Адна з былых пензенскіх пустэльніц - грамадзянка Беларусі, расказала пра прычыны дабраахвотнага сыходу пад зямлю. Адной з прычынаў стала нежаданне атрымліваць індывідуальныя нумары падаткаплатніка (ІНП).


На яе думку, ІПН утрымлівае "д'ябальскі нумар", "лічбу звяра". "Цяпер імя чалавека замяняецца нумарам, 18-знакавай лічбай, якія пры дзяленні на 3 даюць 666 - д'ябальскую лічбу. Апрача таго, у Беларусі актыўна ўводзяцца нумары індывідуальных рахункаў для аплаты камунальных паслуг, дзе таксама ёсць непажаданыя лічбы", - заявіла пустэльніца. На яе думку, падсвядомасць чалавека разбураецца развіццём мабільнай сувязі, увядзеннем ідэнтыфікацыйных чыпаў, электрамагнітнымі хвалямі.
"Мы спрабавалі ратавацца ад цывілізацыі і не збіраліся сыходзіць у пячору, пакуль улады не сталі надаваць нам павышанай увагі. Спачатку мы думалі, што ў пячоры будзем маліцца, але пасля прыезду міліцыі, якая правярала пашпартны рэжым, нам давялося сысці пад зямлю" -- кажа былая пустэльніца. Міжтым мясцовыя ўлады не могуць пацвердзіць альбо абвергнуць інфармацыю пра смерць дзьвюх пустэльніц, адна з якіх быццам з'яўлялася грамадзянкай Беларусі. Гэтую інфармацыю падалі пустэльнікі, якія выйшлі на зямлю некалькі дзён таму.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі