На чэках "Маёмасць" быхаўчанін за 2012 год зарабіў 100 рублёў

Некалькі год таму жыхар вёскі Дабужа Быхаўскага раёна Магілёўшчыны вырашыў укласці чэкі “Маёмасць” у Казіміраўскі доследна-эксперыментальны завод. Мужчына спадзяваўся, што будзе атрымліваць ад сваіх чэкаў прыбытак.



Аднак укладанне апынуўся стратным. Каб даехаць з яго вёскі на аўтобусе да Быхава, трэба заплаціць 11 600 рублёў, затым дызелем да Магілёва — яшчэ 4000 рублёў. А ў Магілёве да завода — яшчэ 2200 рублёў. Паколькі дарога ў два канцы, атрымліваецца сума ў 35 600 рублёў.  



Дарэчы, у першы год пасля ўкладання чэкаў “Маёмасць” Шачанок атрымаў дывідэнды ў 7000 рублёў, у другі год — 500 рублёў, а ў трэці год яму налічылі толькі 100 рублёў.



Фота — ejnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі