"Бяжы" ад Naka цяпер на YouTube!(глядзець)

Гурт “Нака” –адзін з удзельнікаў праекту Тузіна Гітоў “Перазагрузка” зрабіў новую версію відэа на песню “Бяжы”. Песня “Бяжы” нарадзілася дзякуючы супрацоўніцтву лідэркі гурта Насты Шпакоўскай і літаратара і перакладчыка Сяргея Балахонава, які зрабіў пераклад з рускамоўнай версіі песні “Беги”, што ўвайшла ў новы альбом каманды “Пора”.

Відэа на “Бяжы” прыдумаў і зняў усім вядомы Максім Сіры, які прапанаваў гурту незвычайны відэашэраг, мэта якога – выклікаць вялікую колькасць сэнсавых асацыяцый, інтэрпрэтацый і тлумачэнняў.

Відэа на “Бяжы” і “Беги” здымалася адначасова. Аднак беларускамоўны варыянт песні атрымаў спецыфічны аніміраваны варыянт. Галоўная ідэя роліка, нягледзячы на складанасці відэагэрагу, простая: быць шчырымі з сабой.

Нагадаем, 29-га студзеня ў клубе “Рэактар” гурт “Нака” прэзентуе свой новы альбом “Пора”.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі