Бяздомны збіў гамяльчанку, якая пусціла яго пажыць у сваю кватэру

Як паведамляе БелаПАН, мужчына без пастаяннага месца жыхарства пазнаёміўся ў двары аднаго з гомельскіх дамоў з жанчынай, і яна пусціла яго да сябе ў кватэру пажыць. Гамяльчанка разлічвала на дапамогу па гаспадарцы, бо яе муж — інвалід I групы і ёй адной цяжка было даглядаць яго.



У кастрычніку мінулага года неяк уначы, прачнуўшыся, гаспадыня кватэры выявіла, што яшчэ ўключаны тэлевізар. Выключыўшы тэхніку, яна легла спаць. Тады нецвярозы бяздомны мужчына стаў выказваць прэтэнзіі з нагоды таго, што жанчына яго абудзіла. Мужчына біў гаспадыню кватэры па галаве і па баках. У выніку яна атрымала пераломы рэбраў, сінякі на твары, плячы і баках.



Акрамя пазбаўлення волі да бяздомнага ўжылі прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад алкагалізму.



Фота — obozrevatel.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі