Бяздомны сабака ратуе жанчыну ад вулічнага рабаўніка (відэа)

Бяздомны сабака ратуе жанчыну ад вулічнага рабаўніка (відэа)

Бяздомны сабака выратаваў жанчыну ад вулічнага рабаўніка. Незвычайны выпадак здарыўся ў чарнагорскім горадзе Падгорыца і быў зафіксаваны камерамі відэаназірання.

Жанчына ішла вуліцай, калі на яе напаў рабаўнік. У той самы момант на зламысніка наскочыў бяздомны сабака, што знаходзіўся побач. Ён напалохаў рабаўніка і прымусіў яго ўцячы.

Відэа днямі трапіла ў Фэйсбук, у групу Podgoricki Vermeplov, дзе абмяркоўваюць навіны Падгорыцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі