Бясплатны Wi-Fi інтэрнэт стаў даступны жыхарам Брэста

Аднак скарыстацца ім пакуль што можна толькі ў памяшканнях абласной бібліятэкі імя Горкага ды ў залах двух пунктаў калектыўнага карыстання "Белтэлекама". Як распавялі прадстаўнікі брэсцкага філіялу кампаніі дазволеная хуткасць падключэння да інтэрнэту складае 1 Мбіт у секунду.

У самы кароткі тэрмін Wi-Fi таксама з'явіцца ў гатэлях "Беларусь", "Інтурыст", "Дружба", залах Брэсцкага хакейнага клуба і спартовым комплексе "Вікторыя".

На невялікай прэзентацыі ў абласной бібліятэцы чытачам паказалі, як працуе Wi-Fi інтэрнэт, а таксама азнаёмілі з абсталяваннем, якое спатрэбіцца пры карыстанні. Нагадаем, бяздротавым інтэрнэтам з пачатку года могуць бясплатна карыстацца мінчукі.

Нядаўна Wi-Fi з’явіўся і ў Гродне. Плануецца, што да канца года ён будзе даступны ва ўсіх абласных цэнтрах сталіцы. Пасля заканчэння тэставання Wi-Fi стане платным.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі