Бясплатны канцэрт Пола Макартні ў Кіеве

Легендарны брытанскі рокер, сэр Пол Макартні дасць бясплатны канцэрт у Кіеве 14 чэрвеня, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў чацвер украінскі бізнесмен і мецэнат Віктар Пінчук, па ініцыятыве якога адбудзецца канцэрт. "Украіна не можа лічыцца па-сапраўднаму дэмакратычнай краінай, калі ў ёй дагэтуль не выступіў Пол Макартні", - сказаў Пінчук.

Падчас прэс-канферэнцыі быў прадстаўлены відэа-зварот Макартні, які запрасіў украінцаў на свой канцэрт.

Канцэрт адбудзецца на Майдане Незалежнасці, яго прамая трансляцыя будзе весціся на адным з украінскіх тэлеканалаў.

Мінулым летам па ініцыятыве Пінчука ў Кіеве адбыўся бясплатны канцэрт Элтана Джона, які прайшоў у рамках кампаніі супраць ВІЧ/Сніду.

Фота: www.newsru.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі