Бялкоўскі: У Расіі не будзе свайго кандыдата на беларускіх выбарах

Расія ніяк не будзе ўмешвацца ў прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Такое меркаванне выказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю Еўрарадыё вядомы расійскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі.
Бялкоўскі: “Я лічу, што Расія ўвогуле не будзе ўмешвацца. Калі б яна нават захацела, то я не бачу механізмаў, якія б дазволілі ёй аказаць нейкі ўплыў на вынік выбараў у Беларусі”.

Бялкоўскі лічыць, што па-першае, у Расіі няма асэнсаванай палітычнай стратэгіі, яе больш цікавяць бізнес-пытанні. І ёй усё адно, з кім іх вырашаць. Па-другое, у яе няма кандыдата. А па-трэцяе, сам Лукашэнка гэтага не дапусціць, кажа палітолаг.

Таму і нейкім апазіцыйным структурам у Беларусі няма сэнсу разлічваць на расійскую падтрымку. Бо Крэмль будзе працаваць з тым, каго выберуць.

Падрабязней чытайце неўзабаве на сайце Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі