Букмекеры прагназуюць перамогу хакеістаў Беларусі над славенцамі

Букмекеры прагназуюць перамогу хакеістаў Беларусі над славенцамі

Букмекеры прадказваюць перамогу беларускай зборнай па хакеі ў вырашальным паядынку алімпійскай кваліфікацыі. Сёння наша каманда ў 17.00 згуляе на лёдзе “Мінск-Арэны” супраць зборнай Славеніі, з якой мае аднолькавую колькасць ачкоў у групе D.

На перамогу Беларусі ў букмекерскай канторы “Марафон” даюць каэфіцыент 1.909, на нічыю — 4.75, на перамогу Славеніі — 3.125, паведамляе рэсурс belarushockey.com

Нагадаем, што з 1 па 4 верасня ў Мінску праходзіць кваліфікацыйны турнір, на якім разыгрываецца пуцёўка на зімовую Алімпіяду 2018 года ў Паўднёвай Карэі. У турніры ўдзельнічаюць Беларусь, Польшча, Данія і Славенія, якія ўваходзяць у адборачную групу D. Пераможца групы атрымае допуск на Гульні.

Пасля двух тураў Беларусь і Славенія маюць па 6 ачкоў і апошняя гульня павінна вызначыць лідара групы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі