Будаўніцтва моста з Расіі ў Крым зацягваецца на год

Будаўніцтва моста з Расіі ў Крым зацягваецца на год

Будаўніцтва Керчанскага моста, які павінен звязаць Крымскі паўвостраў з расійскай тэрыторыяй, зацягваецца на год. Эксплуатацыя чыгуначнай часткі моста пачнецца толькі ў снежні 2019 года, паведамляе meduza.io.

Адпаведныя змены ўнусяцца ў распараджэнне расійскага ўраду аб прызначэнні адзінага выканаўцы праекта будаўніцтва моста. Раней планавалася, што ў снежні 2018 года па мосце праз Керчанскі праліў адкрыюць аўтамабільны рух у працоўным рэжыме, а таксама пачнецца часовая эксплуатацыя чыгуначнай лініі. Пакуль невядома, наколькі ссунуцца тэрміны адкрыцця аўтамабільнага руху па гэтай трасе.

Чыгуначную частку моста ў пастаянным рэжыме мелі адкрыць у чэрвені 2019 года. Новай даты пачатку пастаяннага руху цягнікоў пакуль таксама няма.

У пачатку чэрвеня Forbes паведаміў, што фінансавання будаўніцтва моста праз Керчанскі праліў, якое вядзе кампанія Аркадзя Ротэнберга “Будгазмантаж”, часова прыпыненае. Кіраўніцтва кампаніі наікравала ліст у Міністэрства транспарту і Росаўтадар, у якім паведаміла, што не можа будаваць мост запланаванымі тэмпамі, бо аплата выкананых працаў затрымліваецца.

У расійскім Мінтрансе ў сваю чарго заявілі, што затрымка выплат звязаная з пераводам дзяржкантракту на будаўніцтва моста на казначэйскае суправаджэнне. У Росаўтадары таксама падкрэслілі, што грошы з бюджэту на гэты праект выдзеленыя ў поўным аб’ёме.

Керчанскі мост павінен звязаць Крым з мацерыковай часткай Расіі. Яго даўжыня складзе 19 кіламетраў. З расійскага бюджэта на гэты праект плануецца выдзеліць 228,3 мільярда расійскіх рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі