Будаўніцтва АЭС можа пачацца ўжо 1 студзеня 2009-га

1 студзеня 2009-га можа пачацца будаўніцтва беларускай АЭС. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТВ.  Нагадаем, дакумент пра выбар пляцоўкі пад будаўніцтва можа быць падпісаны да канца года. Разглядаюцца тры патэнцыйныя пляцоўкі - Кукшынаўская (Горацкі раён), Краснапалянская (Слаўгарадскі раён) і Астравецкая. Апошняя лічыцца найбольш перспектыўным варыянтам.

Да 31 снежня 2008-га будзе вызначаны і механізм выбару генеральнага падрадчыка для будаўніцтва АЭС. Гэта можа быць як заключэнне міжурадавага пагаднення, так і правядзенне тэндэра. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі