БТ патлумачыла, чаму ў сюжэт пра педафілію паставілі кадры з вядомым лекарам

БТ патлумачыла, чаму ў сюжэт пра педафілію паставілі кадры з вядомым лекарам

Калектыў праграмы "Зона Ікс" з тэлеканала "Беларусь 1" абяцае надалей больш акуратна працаваць з архіўнымі матэрыяламі. Такая заява з'явілася ў тэлеэфіры пасля скандалу з сюжэтам пра лекара, абвінавачанага ў педафіліі. У гэтым тэлесюжэце журналісты выкарысталі кадры з вядомым рэаніматолагам.

"Крымінальны рэпарцёр заўсёды працуе з колаў, спяшаючыся выдаць у эфір гучны рэпартаж. Так было і 16 жніўня", — гаворыцца ў заяве праграмы "Зона Ікс".

У сюжэце ішла гаворка пра загадчыка аддзялення Крупскага шпіталя, якога будуць судзіць за злачынствы супраць палавой недатыкальнасці. Для ілюстрацыі журналісты выкарысталі відэашэраг, дзе паказвалі іншага лекара са спіны. "У такіх выпадках малюнак носіць выключна ілюстрацыйны характар, не ўтрымлівае злога намеру і не мае дачынення да агучанай у эфіры інфармацыі", — заяўляюць у "Зоне Ікс".

У здымках пазнаў сябе доктар Дзіцячай інфекцыйнай лякарні Максім Ачарэтні. Пазналі лекара і яго калегі, і бацькі яго маленькіх пацыентаў. З афіцыйным лістом да кіраўніцтва тэлеканала звярнулася кіраўніцтва лякарні, дзе працуе Ачарэтні. 

"З поўнай упэўненасцю заяўляем: гэты чалавек і лякарня недатычныя да агучанай інфармацыі. Улічваючы маральны аспект і працу медыка з дзецьмі, не хацелася б, каб нашы гледачы ўсумніліся ў кампетэнтнасці лекара. Пра яго заслугах і прафесіяналізме кажа той факт, што ён загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі, урач-рэаніматолаг вышэйшай катэгорыі", — падкрэслілі журналісты. 

У лякарні лічаць, што пасля гэтай заявы ў тэлеэфіры канфлікт вычарпаны, піша tut.by.

Сам Ачарэтні кажа, што асабіста з ім ніхто з тэлежурналістаў пакуль не кантактаваў. 

Дарэчы, сюжэт ужо выдалены з сайта тэлеканала і на Youtube.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі