БТ і АНТ падзеляць на дваіх беларускую частку “Еўрабачання”

Пра такую магчымасць супрацоўніцтва двух тэлеканалаў Еўрарадыё распавяла прэс-сакратар АНТ Аліна Праваторава:

Праваторава: “У нас могуць быць аформлены дагаворныя адносіны. То бок мы будзем выступаць як падрадчыкі. Наш тэлеканал можа выступіць у якасці прадзюсерскага цэнтра па адборы і падрыхтоўцы песні. А трансляваць “Еўрабачанне” будзе Белдзяржтэлерадыёкампанія”.

Нагадаем, пасля сёлетняга правалу Беларусі на Еўрабачанні, было вырашана даверыць адбор канкурсантаў тэлеканалу АНТ. Аднак для гэтага яму неабходна было ўступіць у Еўрапейскі вяшчальны саюз. У пачатку снежня рашэнне пра ўступленне тэлеканала было адкладзенае на паўгода. Між тым, саму заяўку на правядзенне адбору падаў Першы канал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі