Вы тут

BSFF і гомельскае выданне "Флагшток" прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі

Экстремист публикует новость опасную для общества / unsplash.com

Міністэрства ўнутраных спраў прызнала экстрэмісцкімі фармаваннямі Фонд спартыўнай салідарнасці (BSFF) і гомельскае рэгіянальнае выданне "Флагшток". Адпаведнае рашэнне прыняла КДБ 21 красавіка. Рашэнне аб уключэнні ў спіс "экстрэмісцкіх фарміраванняў" выдання "Флагшток" і яго сацсетак у ведамстве прынялі 26 красавіка.

Пералік фармаванняў, прызнаных экстрэмісцкімі, размешчаны ў адкрытым доступе. Спіс апублікаваны на сайце МУС, ён афіцыйна называецца "пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Зараз такімі фарміраваннямі ў Беларусі прызнаны 54 аб'яднанні, фонды, тэлеграм-канала і медыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.