Брытанскі прэм'ер не падтрымаў байкот Алімпіяды ў Сочы

Кэмеран заявіў, што, хоць ён і падзяляе занепакоенасць Фрая ў дачыненні да расійскага закона аб гей-прапагандзе, але не падтрымлівае ідэю байкоту Алімпіяды. “Для таго, каб пераадолець гэта прадузятае меркаванне [пра ЛГБТ] нам лепш прыняць удзел у гэтай Алімпіядзе, а не байкатаваць яе”, - напісаў Кэмеран у сваім мікраблогу ў Twitter.

Фрай заклікаў байкатаваць зімовую Алімпіяду-2014 з-за парушэння правоў ЛГБТ-супольнасці ў Расіі на гэтым тыдні, інфармуе ВВС. У сувязі з гэтым ён звярнуўся з адкрытым лістом да прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана і ў Міжнародны алімпійскі камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі