Брытанская паліцыя назвала нацыянальнасць 39 загінулых у фуры

Брытанская паліцыя назвала нацыянальнасць 39 загінулых у фуры

Брытанская паліцыя назвала нацыянальнасць 39 загінулых у фуры ў графстве Эсэкс. Усе яны былі грамадзянамі Кітая, інфармуе "Бі-Бі-Сі". У Вялікабрытанію грузавік, зарэгістраваны ў Балгарыі (але не быў там ужо 2 гады), прыбыў з Бельгіі на пароме (з порта Зэбруге ў порт Пурфліт на Тэмзэ). Фуру з целамі загінулых знайшлі ў ноч на сераду ў прамысловай зоне горада Грэйс. Кіроўцу затрымалі. Ім аказаўся 25-гадовы жыхар Паўночнай Ірландыі Мо Робінсан. Праводзіцца расследаванне. Вядома, што сярод загінулых — адзін падлетак.

Гэта не першы выпадак масавай гібелі нелегалаў з КНР у Вялікабрытаніі. У 2000-м у рэфрыжэратары ў партовым горадзе Дуўр знайшлі целы 58 чалавек. Яны задыхнуліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі