Вы тут

Брытанская амбасада не каментуе заяву МУС пра вясёлкавы сцяг пад сваімі вокнамі

Фота Еўрарадыё

Абмасада Вялікабрытаніі ў Мінску не каментуе крытычныя выказванні Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў свой бок.

"Наша афіцыйная пазіцыя: гэтую заяву МУС мы ніяк не будзем каментаваць", — кажа ў размове з Еўрарадыё сакратарка амбасады.

17 траўня, у Дзень барацьбы з гамафобіяй над уваходам у амбасадай Вялікабрытаніі ў Мінску з’явіўся вясёлкавы сцяг. Гэта стала падставай для заявы з боку МУС: брытанцаў абвінавацілі ў стварэнні "праблем там, дзе іх не існуе". Маўляў, аднаполыя адносіны — падробка, а беларускае грамадства прытрымліваецца традыцыйных каштоўнасцяў. "Мы — за сапраўднае, яны не пройдуць!" — заканчваецца заява МУС.

Тым часам у інтэрнэце ўжо створаная петыцыя "За сапраўдную міліцыю — для ўсіх!". Яе аўтары патрабуюць праверыць законнасць падобных выказванняў, спасылаючыся на Канстытуцыю, і прыбраць з сайта міністэрства артыкул, які называецца абразлівым і гамафобскім.