Брытанцы выбралі ідэальнага канкурсанта для "Еўрабачання"

Па выніках сацыялагічнага апытання брытанцы лічаць, што гурт Take That мог бы стаць ідэальным прадстаўніком Вялікабрытаніі на "Еўрабачанні.
На другім месцы ў рэйтынгу найболей верагодных пераможцаў знаходзіцца дзявочы гурт Girls Aloud. Трэцяе месца заняла пераможца брытанскай "фабрыкі зорак" Леона Люіс.

Таксама ў спіс трапілі Эмі Ўайнхаўс, Лілі Ален, Iron Maiden, Дафі і Том Джонс.У рэальнасці на "Еўрабачанні-2009" Вялікабрытанію прадстаўляе спявачка Джейд Ивен з песняй "My Time".

У апошні раз прадстаўнікі Вялікабрытаніі перамагалі на конкурсе "Еўрабачанне" у 1997 годзе. Тады конкурс выйграў брытанскі гурт Katrina and the Waves.

lenta.ru
Фота bbc.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі