Брэстаўчаніна з гомельскай вышкі абследуюць у псіхіятрычным шпіталі

Як інфармуе БелаПАН, 4 чэрвеня ўначы яго даставілі ў Гомельскую абласную псіхіятрычную лякарню. Медыкі абследавалі 33-гадовага мужчыну і відавочных псіхічных адхіленняў не выявілі. Лекары прыйшлі да высновы, што трэба правесці дадатковае абследаванне. Сам мужчына паводзіць сябе спакойна, не агрэсіўна, свой учынак лекарам ніяк не тлумачыць.



Тым часам транспартная міліцыя праводзіць праверку учорашняга інцыдэнту. Па яе выніках, магчыма, будзе складзены адміністрацыйны пратакол, але пакуль не вядома, па якім артыкуле.



Сябар брэстаўчаніна ў каментары БелаПАН выказаў меркаванне, што мужчына, аматар лазаннія па высокіх збудаваннях, забраўся на мачту з спартыўнага цікавасці. Але пасля таго, як прыцягнуў да сябе ўвагу спецыяльных службаў, — "замкнуўся і разгубіўся". Акрамя таго, ён "быў у прыгнечаным стане з-за праблем".



Нагадаем, мужчына правёў 15 гадзін на 36-метровай асвятляльнай мачце каля чыгуначнага вакзала Гомеля. Увесь гэты час на вышцы ён сядзеў практычна без руху. Ён самастойна спусціўся з мачты пасля таго, як да яго звярнуліся сваякі, якія спецыяльна прыехалі ў Гомель. Злезці яго ўгаварыла сястра.



Фота — gp.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі