Брэстаўчанін жыў без пенсіі, каб не мяняць савецкі пашпарт (фота)

Брэстаўчанін Мікалай Лаўранюк 8 гадоў жыў без пенсіі, бо адмаўляўся мяняць савецкі пашпарт на беларускі. Толькі пасля шматлікіх судоў ён дабіўся права атрымліваць пэнсію па дакуменце неіснуючай дзяржавы. Лаўранюк — адзін з тых праваслаўных вернікаў, якія лічаць, што нельга атрымліваць пашпарты з асабістым нумарам, бо там прысутнічае д’ябальская лічба 666. А камуністычны серп і молат для іх не такі страшны, як “лічба звера”.

Таму мужчына, які ўжо восем год пенсіянер, жыве па савецкім пашпарце ўзору 1974 года, паведамляе Радыё Свабода. Увесь гэты час ён існаваў на пенсію жонкі — яна атрымала сучасны пашпарт да таго, як даведалася пра яго непрымальнасць для праваслаўных вернікаў, а таму атрымлівала ад дзяржавы грошы. Цяпер Лаўранюк будзе дамагацца ад дзяржавы выплаты пенсіі за ўсе восем гадоў.

Пры гэтым Мікалай Лаўранюк згадвае, што галасаваць на выбарах яму дазвалялі і па савецкім дакуменце.

У Беларусі, паводле Дэпартамента грамадзянства і міграцыі, лік людзей, якія не атрымліваюць пашпарты, ідзе на сотні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі