Брэстаўчанам нагадалі пра гадавіну знікнення генерала Юрыя Захаранкі

Ва ўлётцы нагадваецца, што ў гэты дзень 14 гадоў таму невядомыя выкралі экс-міністра унутраных спраў.





Брэсцкія сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, куды ўваходзіў Захаранка, заявілі на сённяшні дзень 13 пікетаў у Брэсце і адзін у Бярозе. Але мясцовыя ўлады не дазволілі іх.





Нагадаем, што праваабарончыя арганізацыі патрабавалі ад уладаў расследаваць выкраданне палітыка. Аднак вінаватых не знайшлі дагэтуль.