Брэст з "жывымі размовамі" наведалі праваабарончыя арганізацыі (фота)

Брэст з "жывымі размовамі" наведалі праваабарончыя арганізацыі (фота)

27 верасня ў горадзе над Бугам у культурніцкім цэнтры "Грунтоўня" адбылася сустрэча з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый. Мерапрыемства праходзіла ў незвычайным фармаце — "жывыя размовы". Наведвальнікі невялікімі групамі мелі магчымасць па чарзе атрымаць юрыдычную і праваабарончую кансультацыю ад прадстаўнікоў розных грамадскіх арганізацый.

Пра ідэю і мэту праекту Еўрарадыё распавяла яго каардынатарка Ірына Пракопчык:

"Задумалі мы гэтае мерапрыемства, па-першае, для таго, каб праваабаронцы маглі бліжэй пазнаёміцца з рэгіянальнымі праблемамі насельніцтва; па-другое, каб наведальнікі нашага мерапрыемства маглі непасрэдна звярнуцца да праваабаронцаў. Кожны з нас мае нейкія праблемы, але часам не ведае, куды можна звярнуцца па дапамогу. Людзі проста апускаюць рукі, так і жывуць з гэтымі праблемамі".

Суправаджалася сустрэча выставай-“сушкай” паштовак “Дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы”. Іх аўтар — мастачка Вольга Бабурына, якая ў такі арыгінальны спосаб увасобіла 30 артыкулаў Дэкларацыі, што распавядаюць пра агульначалавечыя каштоўнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі