Брэсцкія ўлады выбачыліся перад сябрамі БНФ за арыфметычную памылку

Нагадаем, што на выбары ў гарадскі савет дэпутатаў партыйцы вылучылі 7 сваіх прадстаўнікоў, аднак у афіцыйных звестках з'явілася інфармацыя толькі аб 6 зарэгістраваных кандыдатах. Памылка ўсяго ў адну лічбу стала нагодай для скаргі ў вышэйшыя інстанцыі.



Старшыня Брэсцкай абласной філіі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі атрымаў адразу 2 адказы — ад гарвыканкаму і ад абласной выбарчай камісіі. Чыноўнікі выбачыліся перад партыйцамі, а сітуацыю з падлікам назвалі тэхнічнай памылкай. Аднак прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў выбарчай камісіі адмовіліся "з-за адсутнасці сур’ёзных падстаў”.



Шыманскі: "Тое, што гарвыканкам адмовіўся прыняць нашу прапанову прыпыніць паўнамоцтвы сябраў камісіі, якія адказныя за гэта парушэнне, гавораць аб тым, што гэтыя ж парушэнні могуць і адбывацца надалей падчас гэтых выбараў і ў прыватнасці падчас падлікаў галасоў выбаршчыкаў. Таму цяжка сказаць, што мы задаволены гэтым рашэннем".



У лісце ад Брэсцкага гарвыканкаму удакладняецца, што ў выпадку нязгоды з адказам яго можна абскардзіць у аблвыканкаме. Тым не менш, са словаў Дзмітрыя Шыманскага, ён не бачаць у гэтым сэнсу, таму не будзе пісаць скаргу ў вышэйшую інстанцыю.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі