Брэсцкія міліцыянты не пусцілі людзей да бюста Тараса Шаўчэнкі
![Брэсцкія міліцыянты не пусцілі людзей да бюста Тараса Шаўчэнкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/szauczenka-0803-2.jpg.webp?itok=32g-PYmE)
У Брэсце міліцыя не пусціла людзей да помніка Тарасу Шаўчэнку на аднайменным бульвары.
9 сакавіка адзначаецца дзень нараджэння ўкраінскага класіка. Сёння каля бюста Шаўчэнкі меўся адбыцца дазволены мітынг. Аднак міліцыянты не прапусцілі брастаўчан. "Дзень нараджэння заўтра, кветкі пакладзеце заўтра", — так, па словах відавочцаў, казалі сілавікі.
Праваабаронцы паведамляюць, што каля помніка стаіць шэсць міліцэйскіх аўто і больш за дзясятак людзей у форме. Пры спробе прайсці да помніка быў затрыманы мясцовы актывіст Алег Вялаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.