Брэсцкі махляр пазычыў у прадпрымальнікаў 230 мільёнаў рублёў

У Пінску асуджаны былы дырэктар брэсцкага прадстаўніцтва асацыяцыі перавозчыкаў “БАМАП”, які пазычыў 230 мільёнаў рублёў ў прадпрымальнікаў Брэсцкай вобласці быццам бы для арганізацыі новага бізнэсу.
Падрабязнасці гэтай крымінальнай гісторыі паведамляе наш карэспандэнт Глеб Паўлоўскі:

“Найбольш даверлівымі аказаліся бацька і сын з Пінску – яны пазычылі 180 мільёнаў рублёў. Як высветлілася пазней, грошы махляр вяртаць не збіраўся. Пінскі раённы суд прызнаў былога дырэктара вінаватым у махлярстве і прысудзіў яму 7 год калоніі.

Аднак калі ён верне пазыку — невядома, бо атрыманыя мільёны недзе зніклі, а з маёмасці ў махляра знайшлі толькі стары камп'ютар, прас, 29 камп'ютарных дыскаў і 300 тысяч беларускіх рублёў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі