Брэсцкая інспекцыя па ахове працы вярнула людзям 50 мільёнаў рублёў

320 прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці праверыла сёлета Брэсцкая абласная інспекцыя па ахове працы. У выніку, людзям вярнулі больш за 50 мільёнаў рублёў.  Дырэктар інспекцыі Валянцін Праватораў сказаў Еўрарадыё:
"Мы прымусілі выплаціць людзям больш за 50 мільёнаў беларускіх рублёў, недаплачаных ім наймальнікамі ў якасці заробку або дапамогі пры скарачэнні. Аштрафаваныя 79 наймальнікаў, 81 службовая асоба".

Паводле спадара Праваторава, больш парушэнняў сустракаецца ў недзяржаўных структурах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі