Брэсцкая абласная лякарня набыла камп’ютэрны тамограф за 1,5 мільёна еўра

Апарат, які дазваляе рабіць поўнае абследаванне пацыента за некалькі хвілінаў, зроблены фірмай "Джэнерал Электрык".
Пры дапамозе новага тамографа лекары могуць агледзець усе ўнутраныя органы чалавека, нават зазірнуць ва ўнутр сасудаў, сэрца, мозгу. За два дні пасля пуску абсталявання на ім агледзелі 20 пацыентаў.

Выкарыстоўваць тамограф будуць у выпадках, калі няма магчымасці паставіць дыягназ іншымі сродкамі. Апарат мае даволі моцнае рэнтгенаўскае выпраменьванне.

Як заяўляюць у прэс-службе упраўлення аховы здароўя аблвыканкама, у бліжэйшы час падобныя апараты з'явяцца і ў Брэсцкай лякарні хуткай дапамогі і ў Баранавіцкай раённай лякарні.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі