Брэсцкае "Дынама" разграміла "Гарадзею", два галы забіў Савіцкі (відэа)

Брэсцкае "Дынама" разграміла "Гарадзею", два галы забіў Савіцкі (відэа)

У панядзелак двума матчамі скончыўся 13-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Брэсцкае "Дынама" разграміла "Гарадзею" — 5:2. Два галы на рахунку Паўла Савіцкага. У дынамаўцаў, якія маюць на сваім рахунку 7 нічыіх (больш за ўсіх), гэта другая перамога запар. "Віцебск" выйграў у "Іслачы" — 2:0.

Нагадаем вынікі астатніх матчаў тура, які стартаваў яшчэ ў пятніцу: "Дняпро" — "Тарпеда-Мінск" — 1:2, "Смалявічы" — "Нёман" — 0:1, "Мінск" — "Гомель" — 0:2, "Слуцк" — "Дынама" (Мінск) — 0:1, БАТЭ — "Шахцёр" — 0:0, "Прамень" — "Тарпеда-БелАЗ" — 1:3.

У першынстве лідыруе БАТЭ — 32 ачкі, у мінскага "Дынама" — 28, "Віцебск" мае 27, "Шахцёр" — 25, "Нёман" — 24 ачкі.

Матчы 14-га тура пройдуць з 29 чэрвеня да 1 ліпеня. Каляндар гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі