Брэсцкае "Дынама" пацвердзіла сыход трэнера Уладзіміра Жураўля
Прэс-служба брэсцкага футбольнага клуба "Дынама" пацвердзіла, што Уладзімір Журавель пакідае пасаду галоўнага трэнера.
Кантракт з ім скасаваны з узаемнай згоды бакоў.
Між тым пад кіраўніцтвам Жураўля клуб заваяваў Кубак Беларусі, а таксама заняў чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі. "Адміністрацыя, трэнерскі штаб і футбалісты "Дынама-Брэст" дзякуюць вам, Уладзімір Іванавіч, за прафесіяналізм, добрасумленнасць і самааддачу ў працы. Жадаем вам поспехаў і новых перамог на трэнерскім шляху", — гаворыцца на афіцыйным сайце клуба.