Вы тут

Брэсцкае "Дынама" даведалася свайго наступнага саперніка ў Лізе чэмпіёнаў

Брэсцкія дынамаўцы / vk.com/dynamobrest

Брэсцкае "Дынама" даведалася свайго наступнага саперніка ў кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У 2-м раўндзе ім будзе "Сараева" з Босніі і Герцагавіны. Матч пройдзе ў Брэсце 26 жніўня, пачатак а 21-й гадзіне. Заўзятараў на трыбунах зноў не будзе.

У першым раўндзе кваліфікацыі дынамаўцы ўпэўнена перамаглі на сваім поле "Астану" з Казахстана — 6:3, а "Сараева" выйграла ў "Конах Куэй" з Уэльса — 2:0. Пераможца паядынку выйдзе ў 3-ці раўнд кваліфікацыі, а каманда, якая прайграе, трапіць у адбор Лігі Еўропы.

У жніўні 2019-га ў 3-м раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы БАТЭ прайшоў "Сараева" — перамога ў гасцях (2:1) і нічыя дома (0:0).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.