Вы тут

Брастаўчанін, які страляў у міліцыянта, раней абліў бензінам судовага выканаўцу

Следчы камітэт / sk.gov.by

Мужчына, які страляў у брэсцскага даішніка, раней ужо быў асуджаны. 

Паводле звестак партала TUT.by, па падазрэнні ў замаху на забойства супрацоўніка міліцыі затрымалі 70-гадовага жыхара Брэсцкага раёна Аляксандра Кавалевіча.

Яго ўжо судзілі ў снежні 2019 года. Тады Кавалевіч, якога аштрафавалі за язду на незарэгістраваным мапедзе, абліў бензінам судовага выканаўцу.

Каля 10 гадоў таму пенсіянер купіў мапед. Дакументы на транспарт згарэлі ў пажары. Некалькі гадоў мапед стаяў у гаражы. А ў 2019-м Кавалевіч адрамантаваў яго і паспрабаваў зарэгістраваць, але не змог, бо не было дакументаў. У ДАІ мужчыну патлумачылі, што дакументы яму давядзецца аднаўляць або праз мытню, або адшукаўшы папярэдняга ўладальніка. Ні адно, ні другое пенсіянер зрабіць не змог, таму ездзіў на мапедзе без дакументаў — скатаўся нават у Маскву.

У ліпені 2019-га Кавалевіча аштрафавалі за язду на незарэгістраваным мапедзе — на 25,5 рубля (1 базавую велічыню). Ён палічыў штраф несправядлівым і своечасова не заплаціў. Калі штраф вырас у некалькі разоў, аддзел прымусовага выканання спагнаў гэтыя грошы з пенсіі брастаўчаніна: яму аўтаматычна зрэзалі 101 рубель 60 капеек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.