Брастаўчанін выйшаў з антываенным лозунгам да расійскага консульства

Брастаўчанін выйшаў з антываенным лозунгам да расійскага консульства

У Брэсце 10 красавіка мясцовы жыхар Павел Барсук выйшаў з антываенным плакатам да будынка Генконсульства Расіі. Для сваёй акцыі ён абраў такі час, каб вакол абавязкова былі мінакі — каля 18:30.

Як паведамляюць праваабаронцы, брастаўчаніна амаль адразу затрымалі, пасадзілі ў ІЧУ, склалі на яго пратакол па ч. 1 арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

На судзе 12 красавіка хлопец заявіў, што сваім выхадам да консульства хацеў выказаць нязгоду з уварваннем Расіі ва Украіну. Суддзя Святаслаў Каліна з Ленінскага суда Брэста прысудзіў яму 10 сутак арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі