"Браслаўскія азёры" застаюцца без прагулачнага цеплахода

"Браслаўскія азёры" застаюцца без прагулачнага цеплахода

Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры" застаецца без прагулачнага цеплахода. 1 жніўня фонд "Віцебскаблмаёмасць" арганізуе аўкцыён па продажы карабля. Пачатковы кошт лота — амаль 69 тысяч рублёў ($35 тысяч).

Цеплаход пабудаванаы ў 1951 годзе ў Херсоне. Ён разлічаны на 14 пасажыраў, портам прыпіскі з'яўляецца Браслаў. Прадаўцом выступае дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова "Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры". 

Як растлумачылі БелТА ў адміністрацыі нацпарка, судна набылі ў 2008 годзе ў Гомелі, дзе яно выкарыстоўвалася для прагулак па рацэ Сож. На Браславах пакатацца на цеплаходзе можна было па возелы Дрывяты.

Але апошнія тры гады цеплаход фактычна стаіць на прыколе. Карабель патрабуе рамонту, у тым ліку касметычнага, а таксама правядзення дыягностыкі сістэм і механізмаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі