Бой паміж Ляховічам і Валуевым можа адбыцца ў Беларусі

Сусветная баксёрская асацыяцыя (WBA) абвясціла, што правы на арганізацыю бою паміж цяжкавагавікамі беларусам Сяргеем Ляховічам і расіянінам Мікалаем Валуевым выстаўленыя на аўкцыён.
Як паведамляе “Хартыя ‘97”, тэарэтычна гэта права можа выйграць любая прамоўтэрская кампанія, але, як правіла, пераможцам становіцца прадстаўнік аднаго з удзельнікаў бою.

Аўкцыён павінен адбыцца ў панядзелак, 5 лістапада, у Панаме, дзе размешчаны галоўны офіс WBA. Стартавы кошт, які павінны прапанаваць прамоўтэры — 400 тысяч долараў. У панядзелак таксама стане вядомая і дакладная дата бою.

Нагадаем, у гэтым паядынку вызначыцца афіцыйны прэтэндэнт на тытул чэмпіёна WBA, які цяпер належыць Руслану Чагаеву. Паядынак з Валуевым стане для Ляховіча першым боем пасля паражэння амерыканцу Шэнану Брыгсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі